Праваабаронца з Салігорску Леанід Мархотка быў доўгатэрміновым назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах, да апошніх дзён кансультаваў страйкамы і незалежныя прафсаюзы ў Салігорскім раёне. Змагаўся за ваду для жыхароў в. Капацевичи. Адзін з заснавальнікаў Беларускага незалежнага прафсаюза, быў актыўным арганізатарам шахцёрскіх страйкаў, першага маршу шахцёраў Салігорск-Мінск, удзельнікам перамоваў з урадам у 1990-х гадах. // 13.03.2021
Мы ацэньваем пераслед Кіры Баярэнка, Вольгі Глушань, Валерыя Мельнічука, Івана Дацышына, Дзяніса Хазея (непаўнагадовы), Сяргея Гацкевіча (непаўнагадовы),якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. // 12.03.2021
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Аляксандра Кулагі і Уладзіміра Чыжэўскага палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі. // 11.03.2021
Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуе крымінальную справу, распачатую па факце дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна”. // 06.03.2021
Мы ацэньваем пераслед Вікторыі Кульшы, Сяргея Міраеўскага, Рыгора Давыдава, Аляксея Беразінскага, Уладзіміра Рубашэўскага, Сяргея Салохі, Марэка Сірадзэ, Віталіі Бандарэнка як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. // 04.03.2021