Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуе крымінальную справу, распачатую па факце дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна”. // 06.03.2021
Мы ацэньваем пераслед Вікторыі Кульшы, Сяргея Міраеўскага, Рыгора Давыдава, Аляксея Беразінскага, Уладзіміра Рубашэўскага, Сяргея Салохі, Марэка Сірадзэ, Віталіі Бандарэнка як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. // 04.03.2021
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Руслана Лінніка, Віктара Царыкевіча, Ігара Капанайку, Яна Рымарава, Юрыя Касцюка палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі. // 03.03.2021
Мы прызнаем палітвязнямі наступных асуджаных да пазбаўлення волі:
Мікіта Харловіч (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па ч.1 арт. 295-1, арт.13, ч.2 арт. 293 КК);
Дзмітрый Цімашэнка (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
Аляксандр Дзяркач (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 342, 364, 218 КК);
Юлія Кашаверава (асуджаная на паўтары гады пазбаўлення волі па ч.1 арт. 339 КК);
Аляксандр Каратчэня (асуджаны на паўтары гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК);
Наталля Раентава (асуджаная на восем месяцаў пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
Мікіта Залатароў (непаўнагадовы, асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 13, ч.2 арт. 293, 295-3 КК) // 27.02.2021
Абвінавачаныя не пасягалі на сакральныя ці гісторыка-культурныя каштоўнасці, не знішчылі іх. Самі надпісы не ўтрымліваюць нецэнзурнай лексікі альбо мовы варожасці і нянавісці па прыкметах нацыянальнай, расавай, рэлігійнай прыналежнасці ці сацыяльнага паходжання і іншых прыкметах. Таксама абвінавачаныя паказалі, што яны не мелі на мэце заклікаць да гвалту ці нейкіх гвалтоўных дзеянняў і іх прапаганду.
Надпісы не маглі і не прывялі да значнага пашкоджання ці знішчэння аб'ектаў, на якія яны былі нанесеныя, а матэрыяльная шкода ад такіх надпісаў відавочна насіла сімвалічны характар. // 26.02.2021