Мы ацэньваем пераслед Міхаіла Фірагі, Вячаслава Папова, Віталя Шыцікава, Валянціна Колба, Вадзіма Чапялевіча, Ігара Гарчанюка, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. // 05.05.2021
Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, прызнаем пераслед Кірыла Казея, Юрыя Сяргея, Аляксея Павядайлы палітычна матываваным, а іх саміх палітычнымі зняволенымі // 20.04.2021
Пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў Сумеснай заяве беларускай праваабарончай супольнасці аб недапушчальнасці ціску на праваабаронцаў Таццяну Гацуру-Яворскую і Эніру Браніцкую, лічым пераслед Таццяны Гацуры-Яворскай з боку ўладаў палітычна матываваным, накіраваным на спыненне яе публічнай і негвалтоўнай дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а яе саму палітычнай зняволенай, згодна з п.3.1(b) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены". // 12.04.2021
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Станіслава Паўлінковіча, Валерыя Лазы, Юрыя Карніловіча, Паўла Бераснёва, Віталя Зарадзея палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі. // 09.04.2021
Згодна з Кіраўніцтвам па вызначэнню паняцця “палітычны зняволены” гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў і калі ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды або шкоды каму-небудзь, дае падставы разглядаць гэтых асобаў у якасці палітычных зняволеных.
Акрамя таго маніторынг гэтых судовых паседжанняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносіліся па такім жа катэгорыям спраў па-за палітычным кантэкстам.
Працягласць або ўмовы пазбаўлення волі па прысудах, вынесеных у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных сходаў, відавочна непрапарцыйныя (неадэкватныя) правапарушэнню, па якім гэтыя асобы былі прызнаныя вінаватамі.
У шэрагу выпадкаў судовыя паседжанні былі праведзеныя ў закрытым рэжыме: на іх не дапускалісь прадстаўнікі грамадскасці, праваабаронцы і прадстаўнікі СМІ. Прычым рашэнні суда аб правядзенні закрытых паседжанняў не былі абумоўленыя неабходнасцю абароны дзяржаўнай таямніцы ці інфармацыі асабістага характару ўдзельнікаў працэсу, непажаданай да публічнага распаўсюду. // 08.04.2021