Мы папрасілі тэматычных спецыяльных дакладчыкаў звязацца з Урадам Рэспублікі Беларусь і запытаць дадатковую інфармацыю аб гэтым і іншых законапраектах, накіраваных на абмежаванне правоў і свабод чалавека, мэтах іх прыняцця і магчымым негатыўным уплыве на рэалізацыю правоў чалавека.
// 24.02.2021
Спірыну было выстаўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса — «Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці». Сацыяльнай групай у дадзеным выпадку, па версіі абвінавачвання, з'яўляецца "іншая" група асоб, аб'яднаных па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці, а менавіта работнікі пракуратуры, суддзі, дэпутаты, вышэйшыя службовыя асобы Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі міліцыі, супрацоўнікі АМАП і нават міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. // 08.02.2021
"Офіс па правах людзей з інваліднасцю" на працягу 10 гадоў аказвае бязвыплатную прававую дапамогу, адвакатуе змены заканадаўства, праводзіць асветніцкія мерапрыемствы па змене стаўлення да людзей з інваліднасцю. Беларусь далучылася да Канвенцыі па правах інвалідаў, у тым ліку, дзякуючы велізарнай працы "Офіса па правах людзей з інваліднасцю". // 05.02.2021
Напісанне надпісаў “Он проиграл и стал убивать. Скот уходи!” і “Не забудем, не простим!”, а таксама размяшчэнне пудзілаў з выявамі міністра і старшыні выбарчай камісіі сведчаць аб відавочна іх пратэстным змесце. Як вынікае з паказанняў саміх затрыманых, мэтай учынкаў было выказванне свайго пратэсту і нязгоды з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.
Такім чынам гэтыя дзеянні нельга кваліфікаваць як хуліганства.
Змест надпісаў у кантэксце грамадска-палітычных падзей і публічных грамадскіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія адбываюцца ў краіне на працягу апошніх месяцаў, сведчаць аб тым, што матывамі іх нанясення было выказванне меркавання на дадзеныя грамадска значныя тэмы.
Нанясенне на апоры маста і іншыя збудаванні выяваў з беларускім нацыянальным гербам “Пагоня”, які афіцыйна прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю беларускага народа, не можа быць кваліфікавана як апаганьванне збудаванняў надпісамі цынічнага зместу і адпаведна кваліфікавана па арт. 341 КК.
Мы лічым, што дадзеная форма выказвання меркавання патрапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з прад’яўленымі абвінавачваннямі. // 04.02.2021