Заява праваабаронцаў па справе Дзмітрыя Паліенкі
Патрабуем адкрытага судовага разбіральніцтва крымінальнай справы Дзмітрыя Паліенкі з забеспячэннем прынцыпаў справядлівага судовага разбіральніцтва
Як стала вядома праваабаронцам, судовы працэс па крымінальнай справе актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенкі 25 верасня ў Мінскім гарадскім судзе будзе адбывацца ў закрытым рэжыме.