Заява праваабарончай супольнасці Беларусі з нагоды смерці палітвязня Вадзіма Храсько
У ноч з 8 на 9 студзеня 2024 года ў калоніі "Віцьба" ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько. Ён быў дастаўлены з калоніі ў лякарню, але медыкі ўжо не змаглі яго выратаваць. Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з сумеснай заявай з гэтай нагоды.