Заява аб сістэмным пераследзе ў кніжнай сферы і прызнанні літаратурных арганізацый "экстрэмісцкімі фармаваннямі"
Беларускі ПЭН разам з праваабарончай і культурнай супольнасцю рашуча асуджае новую хвалю маштабных рэпрэсій супраць незалежных выдаўцоў, распаўсюджвальнікаў кніг і культурных арганізацый у Беларусі. Апошнія падзеі сведчаць пра мэтанакіраванае знішчэнне інфраструктуры беларускага кнігавыдання і беспрэцэдэнтную крыміналізацыю легальнай культурнай дзейнасці.









