палітвязні

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага

10.09.2025

Сумесная заява праваабарончай супольнасці Беларусі

Як стала вядома, 3 верасня 2025 года ў папраўчай калоніі №15 У Г.Магілёве памёр 36-гадовы палітвязень Андрэй Паднябенны. Па паведамленнях СМІ, прычынай смерці стала ўдушша. Беларуская праваабарончая супольнасць выказвае глыбокае спачуванне сям'і, родным і блізкім Андрэя Паднябеннага ў сувязі з яго смерцю.

bel

Катаванні і дыскрымінацыя жанчын у Беларусі: "Прававая ініцыятыва" звярнулася ў CEDAW з патрабаваннем пачаць расследаванне

19.08.2025
logo
bel

Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў

21.05.2025
logo

Свабоду ўсім палітзняволеным у Беларусі!

Мы, хто падпісаліся ніжэй, асцерагаемся, што на фоне бягучай сітуацыі ў свеце лёс палітычных зняволеных у Беларусі канчаткова знікне з поля зроку. Між тым катастрафічнае становішча прыблізна 1200 палітычных зняволеных патрабуе неадкладнага ўмяшальніцтва.

bel

8 праваабарончых арганізацый звярнуліся да Палаты прадстаўнікоў перад разглядам праекта закона "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне"

30.04.2025

UPD. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі ў двух чытаннях законапраект “Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне“. Амністыя не закране людзей, якія выказалі грамадзянскую нязгоду.

Заклік да дзеяння: пачніце прымаць меры для пераадолення нацыянальнага крызісу і скарыстайце амністыю, каб вызваліць людзей, якія выказалі грамадзянскую нязгоду. 

bel

"Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі": заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі

3.03.2025

У чарговую гадавіну прысуду вядомым праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі распачаць усе магчымыя намаганні да таго, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя.

Два гады таму быў вынесены прысуд чацвярым сябрам Праваабарончага цэнтра "Вясна".

bel

Патрабуем рэабілітацыі асуджаных удзельнікаў мірных сходаў

18.09.2023

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

18 верасня 2023 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы, сабраўшы і прааналізаваўшы інфармацыю пра крымінальны пераслед уладамі Беларусі ўдзельнікаў мірных сходаў падчас і пасля правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі 2020 года, практыку вынясення і выканання прысудаў у дачыненні да іх, прававое становішча асуджаных паводле так званых "экстрэмісцкіх" артыкулаў Крымінальнага кодэкса, адзначаем наступнае:

bel

Супольная заява праваабарончай супольнасці Беларусі з нагоды смерці ў зняволенні мастака Алеся Пушкіна

12.07.2023

11 ліпеня 2023 года стала вядома, што палітзняволены беларускі мастак Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі шпіталя. Паведамляецца, што ў выніку нясвоечасовага аказання медыцынскай дапамогі ў яго развіўся перытаніт, быў септычны стан і паліорганная недастатковасць.

bel

Беларусь: спыніць жорсткае абыходжанне з Марыяй Калеснікавай

12.06.2023

Улады Беларусі павінны неадкладна спыніць практыку жорсткага абыходжання з Марыяй Калеснікавай і ўсімі іншымі палітычнымі зняволенымі, заявілі 24 міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі. Нягледзячы на сур'ёзныя праблемы са здароўем, Калеснікаву ўтрымліваюць у адзіночнай камеры і не аказваюць ёй належнай медыцынскай дапамогі. Ёй таксама не дазваляюць атрымліваць перадачы з неабходнымі прадуктамі і медыкаментамі. 

bel

Зварот у Спецыяльныя працэдуры ААН у сувязі са смерцю Мікалая Клімовіча

16.05.2023
mikalaj klimovich fota z fb

Беларускі Хельсінкскі Камітэт праінфармаваў Спецыяльных дакладчыкаў ААН па пытанні права на здароўе, па правах асобаў з інваліднасцю

bel

Патрабуем правясці расследаванне па факце смерці Мікалая Клімовіча і адсутнасці належнай медычнай дапамогі ў калоніях

10.05.2023

Сумесная заява праваабарончай супольнасці Беларусі

7 траўня 2023 года стала вядома, што ў Папраўчай калоніі № 3 (пасёлак Віцьба) памёр палітзняволены Мікалай Клімовіч, асуджаны паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (абраза прэзідэнта). У цяперашні час невядома прычына смерці і іншыя абставіны, якія папярэднічалі дадзенай трагедыі. У сувязі з чарговай смерцю палітычнага зняволенага ў Беларусі мы лічым неабходным заявіць наступнае.

bel

Старонкі

Subscribe to RSS - палітвязні