"Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі": заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
У чарговую гадавіну прысуду вядомым праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі распачаць усе магчымыя намаганні да таго, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя.
Два гады таму быў вынесены прысуд чацвярым сябрам Праваабарончага цэнтра "Вясна".