Зварот у Cпецыяльныя працэдуры ААН у сувязі з практыкай запісу пакаянных відэа з удзелам падлеткаў

1.08.2022

Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў інфармацыю Спецыяльным дакладчыкам па аб катаваннях, па пытанні аб свабодзе меркаванняў і іх свабодным выказванні, па пытанні аб праве на здароўе, па праве на недатыкальнасць прыватнага жыцця і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі  аб чарговым пакаянным відэа з удзелам падлетка - 17-гадовага Рамана качыны, - апублікаваным на блізкім да сілавікоў канале. На відэа Раман прызнаецца, што прымаў удзел у пратэстах 2020 года, а таксама пакідаў негатыўныя каментары аб вайне ў Украіне ў бок жыхароў Расійскай Федэрацыі. Такім чынам, на думку сілавікоў, Раман "распальваў варожасьць у Інтэрнэце".

На відэа выразна відаць, што падлетак напалоханы. Мы падкрэслілі, што ён, верагодна, знаходзіўся пад псіхалагічным або фізічным ціскам.

У паведамленні мы адзначылі, што гэтая сітуацыя з'яўляецца працягам практыкі запісу і публікацыі пакаянных відэаролікаў з удзелам падлеткаў, затрыманых за выказванне меркаванняў, пра якую мы інфармавалі Спецыяльныя працэдуры раней.

Мы нагадалі, што такая практыка не можа не пакінуць глыбокага следу на псіхаэмацыйным стане і здароўе дзіцяці і ўяўляе сабой парушэнні правоў на свабоду ад бесчалавечнага і зневажальнага годнасць абыходжання, на прыватнасць, права кожнага дзіцяці, падазраванага, абвінавачанага або прызнанага парушаючым крымінальнае заканадаўства, на абыходжанне, якое спрыяе развіццю ў дзіцяці пачуцця годнасці і значнасці, і якое ўмацоўвае ў ім павагу да правоў чалавека і асноўных свабод іншых, а таксама права на свабоду выказвання меркаванняў.