Навіны

  • БХК і "Вясна" звярнуліся ў ААН і патрабуюць ад беларускіх уладаў забяспечыць Віктару Бабарыку права на канфідэнцыйныя зносіны з адвакатамі

    ПЦ "Вясна" і БХК адзначаюць, што стварэнне перашкод Віктару Бабарыку ў зносінах на канфідэнцыйнай аснове з адвакатамі ўжо больш за месяц парушае яго права на абарону, што ў сукупнасці з заключэннем пад варту яго адваката па пытаннях выбарчага заканадаўства Максіма Знака і абуральна неправамерным пазбаўленнем ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанкі за прававы каментар парталу TUT.BY расцэньваецца праваабарончай супольнасцю няйначай як парушэнне права на абарону і на справядлівае судовае разбіральніцтва крымінальнай справы экс-кіраўніка Белгазпрамбанка ў судзе, паколькі ўлады зрабілі ўсё для таго, каб "звязаць рукі" абаронцам, якія аказваюць яму прававую дапамогу. //
  • Аўдыёзапіс ад BYPOL - мы звярнуліся ў Генпракуратуру і СК

    На гэтым запісы, сярод іншага, згадваецца, як быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі, ідзе гаворка аб стварэнні лагераў для пратэстоўцаў і даецца карт-бланш на ўжыванне сілы. //
  • Патрабуем неадкладнага вызваленння праваабаронцаў ПЦ “Вясна” Леаніда Судаленкі і Марыі Тарасенка

    Праваабарончая дзейасць з’яўляецца легітымнай грамадскай дзейнасцю і пераслед за ажыцяўленне такой дзейнасці з’яўляецца абсалютна не прымальным, грубейшым парушэннем правоў чалавека з боку прадстаўнікоў афіцыйных уладаў. Зыходзячы з гэтага, мы лічым пераслед Л. Судаленкі і М. Тарасенкі з боку ўладаў палітычна матываваным, скіраваным на спыненне іх публічнай і негвалтоўнай дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а іх саміх палітычнымі зняволенымі. //
  • Патрабуем неадкладнага вызваленння палітвязняў Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай

    Збор добраахвотных ахвяраванняў грамадзян, а таксама прадстаўнікоў беларускай замежнай дыяспары і дапамога ў аплаце штрафаў асобам, якія былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці толькі за факт удзелу ў мірных сходах і рэалізацыю гарантаваных Канстытуцыяй Беларусі і міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека свабодаў мірных сходаў і выказвання меркавання, не мае нічога агульнага з фінансаваннем якой бы ні было супрацьпраўнай дзейнасці і, адпаведна, не з’яўляецца злачынствам. У дадзеным канктэксце дзейнасць Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай з’яўляецца добраахвотнай і дабрачыннай дзейнасцю па аказанню дапамогі ахвярам масавых палітычных рэпрэсій ў краіне і па сутнасці сваёй з’яўляецца правабарончай. //
  • Патрабуем перагляду прысудаў палітвязняў Дзмітрыя Караткевіча, Андрэя Цімафеенкі і Сяргея Яфімава і іх вызвалення

    Нашая пазіціыя па дадзеных справах заключаецца ў тым, што мірныя сходы грамадзян павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы і міліцыя не павінна падпрымаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганзацыі і правядзяення. Гвалтоўнае спыненне сходаў і прымяненне фізычнай сілы да пратэстоўцаў павінна ажыцяўляцца толькі як скрайняя мера, у выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носяць гвалтоўны характар, што ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян. Адпаведна ўсялякага кшталту дзеянні па гвалтоўным спыненні мірных сходаў, затрыманні іх удзельнікаў, прымяненне ў дачыненні да іх гвалту, прыцягненне іх да адказнасці толькі за сам факт удзелу ў такіх сходах з’яўляюцца непрапарцыйнымі абмежаваннямі свабоды мірных сходаў, якія выходзяць за межы дапушчальных абмежаванняў свабоды сходаў і выказвання свайго меркавання. //
  • Старонкі