Навіны

  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 7 новых палітвязняў

    Мы ацэньваем пераслед Арцёма Міцука, Аляксандра Драздова, Рыгора Гунько, Давіда Збаранскага, Марка Антонава, Ігара Рудчыка і Уладзіслава Зяневіча, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. //
  • Патрабуем вызвалення палітзняволенай Наталлі Хершэ і неадкладнага перагляду вынесенага ў яе дачыненні прысуду

    Крымінальны пераслед Наталлі Хершэ, якая адначасова з’яўляецца грамадзянкай Рэспублікі Беларусь і Швейцарыі, носіць палітычна матываваны характар з боку беларускіх уладаў і ўкладаецца ў агульныя матывы іх дзеянняў у выбарчы і поствыбарчы перыяд – умацаванне альбо ўтрыманне ўлады суб’ектамі ўладных паўнамоцтваў. //
  • Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі Аляксея Раманава і Мікалая Чарняўскага

    Патрабуем дэкрыміналізацыі дыфамацыі, спынення пераследу і вызвалення ўсіх палітвязняў, асуджаных за паклёп ці абразу службовых асобаў, дзяржаўных чыноўнікаў і прэзідэнта, а таксама знявагу дзяржаўных сімвалаў //
  • Праваабаронцы заклікалі Спецдакладчыкаў ААН умяшацца ў сітуацыю з ціскам на адвакатаў у Беларусі

    Заклік кіраўніка БРКА адсочваць публікацыі адвакатаў у сацыяльных сетках і СМІ, на наш погляд, з'яўляецца прамым умяшаннем у свабоду выказвання меркавання адвакатаў, замацаваную ў Асноўных прынцыпах, якія тычацца ролі юрыстаў, — гаворыцца ў звароце. //
  • Патрабум неадкладнага вызвалення палітвязня Арцёма Сарокіна

    Паводле міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека, інфарматары (выкрывальнікі) і журналісты, якія паведамляюць публічна канфідэнцыйныя звесткі, раскрыццё якіх можа прывесці да эфектыўнага выяўлення і расследавання злачынстваў, дзейнічаюць у інтарэсах грамадства і павінны быць абаронены ад адказнасці. //
  • Старонкі