Навіны

  • ПРАВААБАРОНЦЫ ЗВЯРНУЛІСЯ ДА 6 СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ДАКЛАДЧЫКАЎ ААН З НАГОДЫ АЎДЫЯЗАПІСУ АБ СТВАРЭННІ Ў КРАІНЕ КАНЦЭНТРАЦЫЙНЫХ ЛАГЕРАЎ

    Праваабаронцы ацэньваюць дзеянні ўладаў і праваахоўных органаў як грубыя парушэнні правоў чалавека. У прыватнасці, змест гутаркі аднаго з кіраўнікоў МУС, які спасылаецца на поўную свабоду дзеянняў, санкцыянаваную фактычным кіраўніком дзяржавы, паказвае поўнае ігнараванне ўладамі базавых асабістых правоў чалавека, такіх як права на жыццё, на свабоду ад катаванняў, на свабоду ад прымусовай працы, на асабістую недатыкальнасць. //
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 9 новых палітвязняў

    Мы ацэньваем пераслед Святаслава Герасімука, Яна Фалькіна, Аляксея Мельнікава, Вольгі Паўлавай, Аляксандра Геджадзе, Аляксандра Раентава, Вікторыі Міронцавай, Анастасіі Міронцавай, Мікалая Шаметава, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзенянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. //
  • Беларускі Хельсінкскі Камітэт у 2020 годзе

    Коратка расказваем, на чым мы былі сканцэнтраваны ў 2020-м. //
  • Праваабаронцы звяртаюць увагу Спецдакладчыка ААН на новую базу дадзеных МУС

    БХК звярнуў увагу спэцдакладчыка на адсутнасць прававой асновы для стварэння падобнай базы дадзеных і выкарыстання дадзеных для мэтаў, якія не адпавядаюць прынцыпам законнасці, неабходнасці і суразмернасці. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Сяргея Гардзіевіча і Дзмітрыя Кулакоўскага

    Падтрымліваючы раней выказаную намі ў заяве ад 22 снежня 2020 г. пазіцыю адносна дэкрыміналізацыі дыфамацыі, спынення пераследу і вызвалення ўсіх палітвязняў, асуджаных за паклёп ці абразу службовых асобаў, дзяржаўных чыноўнікаў і прэзідэнта, знявагу дзяржаўных сімвалаў, а таксама ўлічваючы тое, што Сяргей Гардзіевіч і Дзмітрый Кулакоўскі ізаляваныя (пазбаўлены волі) да суда, мы прызнаем іх пераслед палітычна матываваным, а іх саміх, у адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, палітычнымі зняволенымі. //
  • Старонкі