ПАТРАБУЕМ:
Спыніць ціск на “Офіс па правах людзей з інваліднасьцю” ды іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку спыніць неабгрунтаванае і празьмернае выкарыстаньне праверак ды іншых сродкаў кантролю за дзейнасьцю арганізацыяў, а таксама выключыць ужываньне сілавых мэтадаў пры правядзеньні праверак.
Спыніць усе спробы крымінальнага перасьледу беларускіх праваабаронцаў і актывістаў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў сувязі зь іх законнай дзейнасьцю па аказаньні дабрачыннай ды іншай дапамогі пацярпелым ад парушэньняў правоў чалавека, у тым ліку неадкладна вызваліць Андрэя Аляксандрава, Леаніда Судаленку, Юлію Слуцкую ды ўсіх актывістаў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці.
Спыніць практыку застрашэньня і перасьледу грамадзянаў у сувязі з атрыманьнем, разьмеркаваньнем і выкарыстаньнем дабрачыннай дапамогі, як з крыніцаў унутры Беларусі, так і з-за мяжы, а таксама ліквідаваць празьмерныя нарматыўныя абмежаваньні ў гэтай сфэры.
Неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў і свабоды выказваньня меркаваньняў у поствыбарчы пэрыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзянаў краіны. // 29.01.2021
Маніторынг судовых паседжанняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносіліся па такім жа катэгорыям справаў па-за палітычным кантэкстам. // 28.01.2021
Прыпыненне прыёму перадач з'яўляецца мерай, неадэкватнай заяўленай мэты, а таксама непрапарцыйным абцяжараннем палажэння адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных. У адпаведнасці з артыкулам 25 Канстытуцыі ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму да яго годнасці абыходжанню ці пакаранню. // 27.01.2021
Больш за 80 пытанняў размеркаваныя па двух раздзелах: пытанні, якія тычацца інстытуцыйнай асновы барацьбы з катаваннямі і жорсткім абыходжанні, і пытанні, датычныя падзей 9-13 жніўня 2020 года і наступных месяцаў у сувязі з пратэстамі. // 27.01.2021
Мы ацэньваем пераслед Аляксандры Патрасаевай, Аляксандра Рэзніка, Міхаіла Феранца, Віталя Шчэрбіча і Рэнаты Смірновай, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. // 23.01.2021