Даследаванне праводзілася з лістапада 2022 па кастрычнік 2023 г., каб вызначыць бягучы стан сегмента беларускіх АГС-правайдэраў нефармальнай адукацыі ў сферы правоў чалавека, праблемы і выклікі ў гэтай сферы з пункту гледжання як правайдэраў, так і карыстальнікаў адукацыйных паслуг. // 12.12.2023
Для таго, каб зафіксаваць, на якім этапе ў выкананні рэкамендацый дзяржава знаходзіцца на дадзены момант, беларуская праваабарончая кааліцыя пры ўдзеле іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці падрыхтавала прамежкавую справаздачу. // 30.11.2023
Прадстаўнікі і прадстаўніцы кампаніі адказалі на шэраг актуальных пытанняў, сярод якіх: ці не будзе кампанія сваёй дзейнасцю легітымізаваць выбары, чаму маніторынг за электаральнай кампаніяй-2024 важны для беларускага грамадства, у якіх формах будзе ладзіцца маніторынгавая кампанія і якія выклікі стаяць перад праваабаронцамі. // 21.11.2023
Мы аб'яўляем аб запуску экспертнай місіі, мэтай якой будзе ацэнка адпаведнасці выбарчай кампаніі 2024 міжнародным стандартам, што тычацца правядзення сапраўдных, свабодных і дэмакратычных выбараў, і інфармаванне нацыянальнай і міжнароднай грамадскасці аб сваіх высновах. // 21.11.2023