Навіны

  • Як змянілася сітуацыя з роўнасцю і недыскрымінацыяй за апошнія 5 гадоў (2019-2023)

    Прэзентуем даныя Нацыянальнага індэкса правоў чалавека датычна дыскрымінацыі ў межах Zero Discrimination Week #ZDW, якую праводзіць моладзевая арганізацыя "ІншыЯ" //
  • Папярэдняя аналітычная справаздача па выніках назірання за выбарамі дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года

    Усе этапы выбарчага працэсу не проста кантраляваліся ўладамі адміністрацыйна, а былі імі арганізаваныя для ўтрымання ўлады, імітацыі народнай падтрымкі і згоды ў грамадстве. Пра гэта сведчаць: непразрыстае фармаванне выбарчых камісій; узгодненыя ўладнай вертыкаллю спісы людзей, якія вылучаюцца ў кандыдаты і зарэгістраваных кандыдатаў; агітацыя, якая імітуе палітычную актыўнасць, але мерапрыемствы ды іх медыйнае асвятленне будаваліся вакол агульных заклікаў прыйсці прагаласаваць; працяг практыкі прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні; атмасфера запалохвання з забаронамі на фатаграфаванне і вынас бюлетэняў, рыторыкай адносна "планаў экстрэмістаў" і супрацоўнікамі міліцыі на ўсіх участках для галасавання; непразрыстая працэдура падліку галасоў; поўная адсутнасць незалежных назіральнікаў. //
  • Апублікавана справаздача па выніках назірання за перадвыбарнай агітацыяй

    Сярод высноваў: найбольш яскрава штучны характар перыяду агітацыі бачны праз асвятленне гэтага этапу ў дзяржаўных СМІ. Пры агульнай шчыльнасці інфармавання, яно адлюстроўвае не канкурэнтную палітычную барацьбу альтэрнатыўных бачанняў будучыні краіны, а агульныя словы пра важнасць выбараў і пра абавязак выбаршчыкаў узяць удзел у выбарах (з акцэнтам на датэрміновым галасаванні, які захоўваецца) //
  • Заява праваабарончай супольнасці Беларусі з нагоды смерці палітвязня Ігара Ледніка

    Цалкам відавочна, што ўжо пятая смерць палітвязня ў месцах пазбаўлення волі за такі кароткі час праз не аказанне належнай медычнай дапамогі з'яўляецца следствам сістэмнай дзяржаўнай палітыкі бесчалавечнага абыходжання з людзьмі, заснаванага на палітычных матывах. //
  • Апублікавана справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў.

    Сярод высноваў: адзначаецца рэзкі рост партыйнага прадстаўніцтва за кошт створанай у 2023 г. Беларускай партыі "Белая Русь": яе чальцамі з'яўляюцца 42,3% кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў і 27,6% кандыдатаў у мясцовыя Саветы, пры гэтым імітацыйны характар такой партыйнасці відавочны з наяўнасці значнай колькасці акругаў, дзе супрацьстаяць адзін аднаму чальцы гэтай партыі; //
  • Старонкі