Навіны

  • "ЧВК Рэдан" — дзяржава — культура гвалту — правы чалавека

    Разабралі сітуацыю з п.г. правоў чалавека і абароны дзяцей. Ці з'яўляецца "ЧВК Рэдан" прапагандай культуры гвалту? //
  • Заява беларускіх праваабарончых арганізацый у сувязі з прызнаннем БАЖ экстрэмісцкім фарміраваннем

    Мы расцэньваем рашэнне КДБ як чарговы крок у рамках маштабнай палітыкі адвольнага выкарыстання беларускімі ўладамі антыэкстрэмісцкага заканадаўства дзеля пераследу арганізацый грамадзянскай супольнасці і задушэння грамадзянскага актывізму. //
  • Заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб падтрымцы і салідарнасці з Праваабарончым цэнтрам "Вясна"

    Мы разглядаем вынесены прысуд выключна як палітычную расправу і помсту за мірныя дзеянні кіраўніцтва і сябраў ПЦ “Вясна” па абароне правоў і свабод чалавека ў Беларусі. //
  • Стажыроўка для студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў: сакавік'23 — чэрвень'23

    Для студэнтаў і студэнтак 2-4 курсаў (і магістратуры) юрыдычных спецыяльнасцяў (міжнароднае права, правазнаўства). Стажыроўка будзе праходзіць анлайн. Ад 8 да 15 гадзін на тыдзень. Шмат практыкі, софт скілз, супервайзеры. //
  • Накіравалі ў Спецыяльныя працэдуры ААН паведамленне па пытаннях прыцягнення да адказнасці за парушэнні правоў на свабоду асацыяцый і мірных сходаў

    Мы расказалі пра тое, што правы на свабоду асацыяцый і мірных сходаў абароненыя крымінальным заканадаўствам. Нягледзячы на гэта, мы ўказалі на масавае парушэнне гэтых правоў, у тым ліку сур'ёзныя парушэнні, і адсутнасць рэакцыі ўладаў у выглядзе прыцягнення да адказнасці вінаватых. У прыватнасці, мы падзяліліся інфармацыяй пра 777 арганізацый, якія сутыкнуліся з прымусовай ліквідацыяй; пра ня менш як 60 прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія апынуліся ў зняволенні, дзе яны пастаянна падвяргаюцца ціску; пра непрапарцыйнае выкарыстанне сілы на мірных пратэстах 2020 года, што пацягнула за сабой смерці ўдзельнікаў; пра масавыя затрыманні і катаванні. //
  • Старонкі