Пошук
Навіна
Мы расцэньваем гэта як ціск і як спробу перашкаджаць дзейнасці праваабарончай арганізацыі.
Мы лічым, што дадзеная форма выказвання меркавання патрапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з прад’яўленымі абвінавачваннямі.
Мы ацэньваем пераслед Аляксея Арцецкага, Дзмітрыя Буневіча, Дзяніса Іванца, Рамана Сідзюка, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па ч. 1 і 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.
Мы яшчэ раз нагадваем, што абмежаванні свабоды выказвання свайго меркавання падлягаюць абмежаванням у строга вызначаных выпадках, але гэтыя абмежаванні павінны насіць прапарцыйны характар.
Праваабаронца з Салігорску Леанід Мархотка быў доўгатэрміновым назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах, да апошніх дзён кансультаваў страйкамы і незалежныя прафсаюзы ў Салігорскім раёне. Змагаўся за ваду для жыхароў в. Капацевичи. Адзін з заснавальнікаў Беларускага незалежнага прафсаюза, быў актыўным арганізатарам шахцёрскіх страйкаў, першага маршу шахцёраў Салігорск-Мінск, удзельнікам перамоваў з урадам у 1990-х гадах.
Мы ацэньваем пераслед Кіры Баярэнка, Вольгі Глушань, Валерыя Мельнічука, Івана Дацышына, Дзяніса Хазея (непаўнагадовы), Сяргея Гацкевіча (непаўнагадовы),якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Аляксандра Кулагі і Уладзіміра Чыжэўскага палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі.
Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуе крымінальную справу, распачатую па факце дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна”.
Мы ацэньваем пераслед Вікторыі Кульшы, Сяргея Міраеўскага, Рыгора Давыдава, Аляксея Беразінскага, Уладзіміра Рубашэўскага, Сяргея Салохі, Марэка Сірадзэ, Віталіі Бандарэнка як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Руслана Лінніка, Віктара Царыкевіча, Ігара Капанайку, Яна Рымарава, Юрыя Касцюка палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі.
Мы прызнаем палітвязнямі наступных асуджаных да пазбаўлення волі:
Мікіта Харловіч (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па ч.1 арт. 295-1, арт.13, ч.2 арт. 293 КК);
Дзмітрый Цімашэнка (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
Аляксандр Дзяркач (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 342, 364, 218 КК);
Юлія Кашаверава (асуджаная на паўтары гады пазбаўлення волі па ч.1 арт. 339 КК);
Аляксандр Каратчэня (асуджаны на паўтары гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК);
Наталля Раентава (асуджаная на восем месяцаў пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
Мікіта Залатароў (непаўнагадовы, асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 13, ч.2 арт. 293, 295-3 КК)
Абвінавачаныя не пасягалі на сакральныя ці гісторыка-культурныя каштоўнасці, не знішчылі іх. Самі надпісы не ўтрымліваюць нецэнзурнай лексікі альбо мовы варожасці і нянавісці па прыкметах нацыянальнай, расавай, рэлігійнай прыналежнасці ці сацыяльнага паходжання і іншых прыкметах. Таксама абвінавачаныя паказалі, што яны не мелі на мэце заклікаць да гвалту ці нейкіх гвалтоўных дзеянняў і іх прапаганду.
Надпісы не маглі і не прывялі да значнага пашкоджання ці знішчэння аб'ектаў, на якія яны былі нанесеныя, а матэрыяльная шкода ад такіх надпісаў відавочна насіла сімвалічны характар.
Мы папрасілі тэматычных спецыяльных дакладчыкаў звязацца з Урадам Рэспублікі Беларусь і запытаць дадатковую інфармацыю аб гэтым і іншых законапраектах, накіраваных на абмежаванне правоў і свабод чалавека, мэтах іх прыняцця і магчымым негатыўным уплыве на рэалізацыю правоў чалавека.
Ператрусы прайшлі ў тым ліку ў прадстаўнікоў Беларускага Хельсінкскага Камітэта Уладзіміра Краўчанкі і Паўла Левінава.
Спірыну было выстаўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса — «Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці». Сацыяльнай групай у дадзеным выпадку, па версіі абвінавачвання, з'яўляецца "іншая" група асоб, аб'яднаных па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці, а менавіта работнікі пракуратуры, суддзі, дэпутаты, вышэйшыя службовыя асобы Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі міліцыі, супрацоўнікі АМАП і нават міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
"Офіс па правах людзей з інваліднасцю" на працягу 10 гадоў аказвае бязвыплатную прававую дапамогу, адвакатуе змены заканадаўства, праводзіць асветніцкія мерапрыемствы па змене стаўлення да людзей з інваліднасцю. Беларусь далучылася да Канвенцыі па правах інвалідаў, у тым ліку, дзякуючы велізарнай працы "Офіса па правах людзей з інваліднасцю".
Напісанне надпісаў “Он проиграл и стал убивать. Скот уходи!” і “Не забудем, не простим!”, а таксама размяшчэнне пудзілаў з выявамі міністра і старшыні выбарчай камісіі сведчаць аб відавочна іх пратэстным змесце. Як вынікае з паказанняў саміх затрыманых, мэтай учынкаў было выказванне свайго пратэсту і нязгоды з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.
Такім чынам гэтыя дзеянні нельга кваліфікаваць як хуліганства.
Змест надпісаў у кантэксце грамадска-палітычных падзей і публічных грамадскіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія адбываюцца ў краіне на працягу апошніх месяцаў, сведчаць аб тым, што матывамі іх нанясення было выказванне меркавання на дадзеныя грамадска значныя тэмы.
Нанясенне на апоры маста і іншыя збудаванні выяваў з беларускім нацыянальным гербам “Пагоня”, які афіцыйна прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю беларускага народа, не можа быць кваліфікавана як апаганьванне збудаванняў надпісамі цынічнага зместу і адпаведна кваліфікавана па арт. 341 КК.
Мы лічым, што дадзеная форма выказвання меркавання патрапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з прад’яўленымі абвінавачваннямі.
Мы ацэньваем пераслед Ганны Вішняк і Сяргея Палоніса, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), а таксама асуджаных да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі Яўгена Говара і Аляксандра Баброва як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў ІЧУ Жодзінскага ГАЎС УУС Мінскага аблвыканкама з пытаннямі аб тым, якія дадатковыя меры прыняты для барацьбы з COVID-19 акрамя адмены перадач для адміністрацыйна арыштаваных людзей.
Праваабарончая дзейнасць з’яўляецца легітымнай грамадскай дзейнасцю, і пераслед за ажыцяўленне такой дзейнасці з’яўляецца абсалютна непрымальным, грубейшым парушэннем правоў чалавека з боку прадстаўнікоў афіцыйных уладаў.
Зыходзячы з гэтага, мы лічым пераслед Таццяны Ласіцы з боку ўладаў палітычна матываваным, скіраваным на спыненне яе публічнай і негвалтоўнай дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а яе саму палітычнай зняволенай, згодна з п. 3.1(b) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”.
Мы ацэньваем пераслед Максіма Вінярскага, які падазраецца ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадкаў (арт. 13 ч.2 артыкула 293 КК), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй ім свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі з ягонай публічнай палітычнай дзейнасцю і прызнаем яго палітычным зняволеным.
ПАТРАБУЕМ:
Спыніць ціск на “Офіс па правах людзей з інваліднасьцю” ды іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку спыніць неабгрунтаванае і празьмернае выкарыстаньне праверак ды іншых сродкаў кантролю за дзейнасьцю арганізацыяў, а таксама выключыць ужываньне сілавых мэтадаў пры правядзеньні праверак.
Спыніць усе спробы крымінальнага перасьледу беларускіх праваабаронцаў і актывістаў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў сувязі зь іх законнай дзейнасьцю па аказаньні дабрачыннай ды іншай дапамогі пацярпелым ад парушэньняў правоў чалавека, у тым ліку неадкладна вызваліць Андрэя Аляксандрава, Леаніда Судаленку, Юлію Слуцкую ды ўсіх актывістаў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці.
Спыніць практыку застрашэньня і перасьледу грамадзянаў у сувязі з атрыманьнем, разьмеркаваньнем і выкарыстаньнем дабрачыннай дапамогі, як з крыніцаў унутры Беларусі, так і з-за мяжы, а таксама ліквідаваць празьмерныя нарматыўныя абмежаваньні ў гэтай сфэры.
Неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў і свабоды выказваньня меркаваньняў у поствыбарчы пэрыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзянаў краіны.
Маніторынг судовых паседжанняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносіліся па такім жа катэгорыям справаў па-за палітычным кантэкстам.
Прыпыненне прыёму перадач з'яўляецца мерай, неадэкватнай заяўленай мэты, а таксама непрапарцыйным абцяжараннем палажэння адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных. У адпаведнасці з артыкулам 25 Канстытуцыі ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму да яго годнасці абыходжанню ці пакаранню.
Больш за 80 пытанняў размеркаваныя па двух раздзелах: пытанні, якія тычацца інстытуцыйнай асновы барацьбы з катаваннямі і жорсткім абыходжанні, і пытанні, датычныя падзей 9-13 жніўня 2020 года і наступных месяцаў у сувязі з пратэстамі.
Мы ацэньваем пераслед Аляксандры Патрасаевай, Аляксандра Рэзніка, Міхаіла Феранца, Віталя Шчэрбіча і Рэнаты Смірновай, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.
ПЦ "Вясна" і БХК адзначаюць, што стварэнне перашкод Віктару Бабарыку ў зносінах на канфідэнцыйнай аснове з адвакатамі ўжо больш за месяц парушае яго права на абарону, што ў сукупнасці з заключэннем пад варту яго адваката па пытаннях выбарчага заканадаўства Максіма Знака і абуральна неправамерным пазбаўленнем ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанкі за прававы каментар парталу TUT.BY расцэньваецца праваабарончай супольнасцю няйначай як парушэнне права на абарону і на справядлівае судовае разбіральніцтва крымінальнай справы экс-кіраўніка Белгазпрамбанка ў судзе, паколькі ўлады зрабілі ўсё для таго, каб "звязаць рукі" абаронцам, якія аказваюць яму прававую дапамогу.
На гэтым запісы, сярод іншага, згадваецца, як быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі, ідзе гаворка аб стварэнні лагераў для пратэстоўцаў і даецца карт-бланш на ўжыванне сілы.
Праваабарончая дзейасць з’яўляецца легітымнай грамадскай дзейнасцю і пераслед за ажыцяўленне такой дзейнасці з’яўляецца абсалютна не прымальным, грубейшым парушэннем правоў чалавека з боку прадстаўнікоў афіцыйных уладаў.
Зыходзячы з гэтага, мы лічым пераслед Л. Судаленкі і М. Тарасенкі з боку ўладаў палітычна матываваным, скіраваным на спыненне іх публічнай і негвалтоўнай дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а іх саміх палітычнымі зняволенымі.
Збор добраахвотных ахвяраванняў грамадзян, а таксама прадстаўнікоў беларускай замежнай дыяспары і дапамога ў аплаце штрафаў асобам, якія былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці толькі за факт удзелу ў мірных сходах і рэалізацыю гарантаваных Канстытуцыяй Беларусі і міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека свабодаў мірных сходаў і выказвання меркавання, не мае нічога агульнага з фінансаваннем якой бы ні было супрацьпраўнай дзейнасці і, адпаведна, не з’яўляецца злачынствам.
У дадзеным канктэксце дзейнасць Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай з’яўляецца добраахвотнай і дабрачыннай дзейнасцю па аказанню дапамогі ахвярам масавых палітычных рэпрэсій ў краіне і па сутнасці сваёй з’яўляецца правабарончай.
Нашая пазіціыя па дадзеных справах заключаецца ў тым, што мірныя сходы грамадзян павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы і міліцыя не павінна падпрымаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганзацыі і правядзяення. Гвалтоўнае спыненне сходаў і прымяненне фізычнай сілы да пратэстоўцаў павінна ажыцяўляцца толькі як скрайняя мера, у выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носяць гвалтоўны характар, што ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.
Адпаведна ўсялякага кшталту дзеянні па гвалтоўным спыненні мірных сходаў, затрыманні іх удзельнікаў, прымяненне ў дачыненні да іх гвалту, прыцягненне іх да адказнасці толькі за сам факт удзелу ў такіх сходах з’яўляюцца непрапарцыйнымі абмежаваннямі свабоды мірных сходаў, якія выходзяць за межы дапушчальных абмежаванняў свабоды сходаў і выказвання свайго меркавання.
Праваабаронцы ацэньваюць дзеянні ўладаў і праваахоўных органаў як грубыя парушэнні правоў чалавека. У прыватнасці, змест гутаркі аднаго з кіраўнікоў МУС, які спасылаецца на поўную свабоду дзеянняў, санкцыянаваную фактычным кіраўніком дзяржавы, паказвае поўнае ігнараванне ўладамі базавых асабістых правоў чалавека, такіх як права на жыццё, на свабоду ад катаванняў, на свабоду ад прымусовай працы, на асабістую недатыкальнасць.
Мы ацэньваем пераслед Святаслава Герасімука, Яна Фалькіна, Аляксея Мельнікава, Вольгі Паўлавай, Аляксандра Геджадзе, Аляксандра Раентава, Вікторыі Міронцавай, Анастасіі Міронцавай, Мікалая Шаметава, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзенянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.
Коратка расказваем, на чым мы былі сканцэнтраваны ў 2020-м.
БХК звярнуў увагу спэцдакладчыка на адсутнасць прававой асновы для стварэння падобнай базы дадзеных і выкарыстання дадзеных для мэтаў, якія не адпавядаюць прынцыпам законнасці, неабходнасці і суразмернасці.
Падтрымліваючы раней выказаную намі ў заяве ад 22 снежня 2020 г. пазіцыю адносна дэкрыміналізацыі дыфамацыі, спынення пераследу і вызвалення ўсіх палітвязняў, асуджаных за паклёп ці абразу службовых асобаў, дзяржаўных чыноўнікаў і прэзідэнта, знявагу дзяржаўных сімвалаў, а таксама ўлічваючы тое, што Сяргей Гардзіевіч і Дзмітрый Кулакоўскі ізаляваныя (пазбаўлены волі) да суда, мы прызнаем іх пераслед палітычна матываваным, а іх саміх, у адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, палітычнымі зняволенымі.
Мы ацэньваем пераслед Арцёма Міцука, Аляксандра Драздова, Рыгора Гунько, Давіда Збаранскага, Марка Антонава, Ігара Рудчыка і Уладзіслава Зяневіча, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.
Крымінальны пераслед Наталлі Хершэ, якая адначасова з’яўляецца грамадзянкай Рэспублікі Беларусь і Швейцарыі, носіць палітычна матываваны характар з боку беларускіх уладаў і ўкладаецца ў агульныя матывы іх дзеянняў у выбарчы і поствыбарчы перыяд – умацаванне альбо ўтрыманне ўлады суб’ектамі ўладных паўнамоцтваў.
Патрабуем дэкрыміналізацыі дыфамацыі, спынення пераследу і вызвалення ўсіх палітвязняў, асуджаных за паклёп ці абразу службовых асобаў, дзяржаўных чыноўнікаў і прэзідэнта, а таксама знявагу дзяржаўных сімвалаў
Заклік кіраўніка БРКА адсочваць публікацыі адвакатаў у сацыяльных сетках і СМІ, на наш погляд, з'яўляецца прамым умяшаннем у свабоду выказвання меркавання адвакатаў, замацаваную ў Асноўных прынцыпах, якія тычацца ролі юрыстаў, — гаворыцца ў звароце.
Паводле міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека, інфарматары (выкрывальнікі) і журналісты, якія паведамляюць публічна канфідэнцыйныя звесткі, раскрыццё якіх можа прывесці да эфектыўнага выяўлення і расследавання злачынстваў, дзейнічаюць у інтарэсах грамадства і павінны быць абаронены ад адказнасці.
Заклік кіраўніка БРКА адсочваць публікацыі адвакатаў у сацыяльных сетках і СМІ, на наш погляд, з'яўляецца прамым умяшаннем у свабоду выказвання меркавання адвакатаў, замацаваную ў Асноўных прынцыпах, якія тычацца ролі юрыстаў, — гаворыцца ў звароце.
Што датычыцца ўчынення надпісаў і малюнкаў фарбай на шчытах агароджы, якія былі ўстаноўленыя на вайсковай тэхніцы Мінабароны, якой быў перагароджаны праспект, то гэтыя дзеянні нельга разглядаць як хуліганства, паколькі дадзеныя надпісы былі ўчыненыя ў адрас прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, утрымілівалі скрайне негатыўную ацэнку іх дзеянняў і з’яўляліся выказваннем меркавання.
Абмежаванне свабоды выказвання меркавання можа быць спалучана з пэўнымі абмежаваннямі, але яны сярод іншага павінны адпавядаць прынцыпам суразмернасці.
Акрамя таго, учыненне надпісаў фарбай на жалезных шчытах відавочна не магло прывесці да іх пашкоджанняў, а нанесеная шкода ад такіх дзеянняў насіла сімвалічны характар.
Практыка прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку ў выглядзе арышту, за вывешванне БЧБ-сцягоў у сваім доме парушае правы чалавека.
Мы ацэньваем пераслед Аляксандра Цярэшкі, Ірыны Шчаснай, Руслана Парфёнава, Дзяніса Жука, Сяргея Ярашэвіча, Алега Корбана,Дзмітрыя Карабейніка, Рыгора Саладоўнікава, Арцёма Вінакурава, Івана Андрушойця, Аляксея Санчука, Ігара Поварава, Яўгена Юшкевіча, Таццяны Якельчык, Уладзіслава Марціновіча, якія былі абвінавачаныя па арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па арт. 342 КК ("Групавыя дзенянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.
Мы ў чарговы раз адзначаем, што такога роду практыка прымянення нормаў КаАП з'яўляецца заганнай, мае палітычна матываваны характар, прымяняецца з мэтай аказання ціску і пакарання за грамадскую актыўнасць студэнта Яна Салановіча.