Рэзалюцыя Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці АБСЕ
Рэзалюцыя Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці АБСЕ была прынятая 4 ліпеня 2017 года ў Мінску.
Удзельнікі Форуму, якія прадстаўляюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці рэгіёну АБСЕ, як на ўсходдзе, так і на захадзе ад Вены, сабраліся напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, каб абмеркаваць праблемы ў рэалізацыі Хельсінкскіх прынцыпаў і абавязальніцтваў АБСЕ і стратэгіі міжнароднай супольнасці па іх вырашэнні.