#бізнэс і правы чалавека #due diligence #гайдлайны #навучанне для кампаній #аналітыка сітуацыі ў краіне
Мы дапамагаем бізнэсу разабрацца ў тэме "бізнэс і правы чалавека" і даем базавы інструментар, каб укараніць належныя падыходы ў працэсы і прадукты. Дапамагаем інвестарам зразумець краінавы кантэкст у тэме "бізнэс і правы чалавека".
Што такое бізнэс і правы чалавека?
Бізнес і правы чалавека — гэта адносіны і пошук балансаў паміж значнай сістэмай — бізнесам — і «маленькім чалавекам»: супрацоўнікам, кліентам, мясцовымі супольнасцямі, што ўзнікаюць непасрэдна пры вытворчым цыкле ці іншым працэсе здабывання прыбытку. Таксама сюды ўключаюць адносіны кампаніі з дзелавымі партнёрамі, што ўплываюць на «маленькага чалавека». Больш па тэме.
Практычная дапамога ад БХК у тэме "бізнэс і правы чалавека"
#гайдлайны
#аналітыка сітуацыі ў краіне
#навучанне для кампаній
Мы праводзім навучальныя семінары па тэмах "дыскрымінацыя", "бізнэс і правы чалавека", human rights based approach для розных дэпартаментаў кампаніі. Змест навучання адаптуецца пад вашы задачы. Для кантакту выкарыстоўвайце [email protected]
#ацэнка ўнутраных працэсаў і садзейнічанне ў распрацоўцы карпаратыўных палітык
#cпецыяльная рассылка па тэме "бізнэс і правы чалавека"
Мы спрабуем зразумець, ці патрэбная нашай мэтавай аўдыторыі рассылка па тэме "бізнэс і правы чалавека": аналітыка, кейсы. Калі вы жадаеце атрымліваць такую рассылку прыкладна раз у месяц-два, падпішыцеся тут. Калі рассылка будзе запатрабаванай, мы яе запусцім.
Нашы інтэрв'ю і каментары па тэме
***Таксама са свайго боку бізнэс можа распачаць наступныя крокі для ўмацавання роўнасці і пераадолення дыскрымінацыі.