БХК ДЛЯ НДА

#database #сумесныя даклады ў міжнародныя механізмы #сумесная дапамога мэтавым групам #human rights based approach 

Мы дапамагаем грамадскім арганізацыям і ініцыятывам дадаць аспект правоў чалавека ў сваю працу.

 

#database

Для юрыстаў і менеджэраў НДА мы распрацавалі спецыяльны пашукавік па стандартах правоў чалавека. Гэты рэсурс эканоміць час і дазваляе хутка зарыентавацца ў міжнародных стандартах правоў чалавека па ключавых запытах.

  • Дапамагае хутка нарасціць пачатковую экспертызу па неабходным аспекце правоў чалавека.
  • Дапамагае ўзмацніць юрыдычны дакумент (скаргу, заяву) рэлевантнымі міжнароднымі стандартамі правоў чалавека, пры гэтым такой інфармацыі няма ў папулярных прафесійных базах.
  • Дапамагае менеджэрам праектаў зарыентавацца ў парадку дня правоў чалавека датычна Беларусі.

 

#сумесныя даклады ў міжнародныя механізмы

  • У індывідуальным парадку мы кансультуем па пытаннях выкарыстання міжнародных праваабарончых механізмаў (напрыклад, Камітэта ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах, Камітэта па правах дзіцяці).
  • Мы  каардынуем падрыхтоўку і падачу некаторых сумесных дакладаў. Увага! Па запатрабаванні ініцыятыва можа застацца ананімнай!
  • Своечасова паведамляем ініцыятывам аб магчымасцях міжнародных праваабарончых механізмаў, якія адкрываюцца (напрыклад, аб пачатку збору механізмам інфармацыі).

 

#тлумачэнні, як працуюць міжнародныя механізмы

 

#каляндар міжнародных праваабарончых механізмаў

Каляндар міжнародных праваабарончых механізмаў. Мы зрабілі гэты каляндар, каб НДА было прасцей і зручней выкарыстоўваць міжнародныя праваабарончыя механізмы для дапамогі сваім мэтавым аўдыторыям. Коллы міжнародных механізмаў можна адфільтраваць па тэгах (тэмах вашай працы ці ЦА), дэдлайнах, а таксама тыпе справаздачнасці (перыядычная ці па запыце). Механізмы ААН даюць магчымасць паглядзець на праблемы мэтавых груп і правы чалавека пад іншым вуглом і заўважыць парушэнні там, дзе яны не з'яўляюцца відавочнымі. Таксама гэта важны сродак дакументавання парушэнняў правоў чалавека і іх асвятлення ў міжнародным полі.

 

#сумесная дапамога мэтавым групам

Магчымы розныя індывідуальныя сцэнары ўзаемадзеяння. Часцей за ўсё мы дапамагаем распрацоўваць алгарытмы па абароне правоў мэтавых груп НДА. Прыклады такой супрацы: алгарытм "Як атрымаць доступ да крымінальных спраў і матэрыялаў рэпрэсаваных сваякоў", "Як змагацца з булінгам ва ўстановах адукацыі" і г.д.

 

 

#human rights based approach 

  • Мы навучаем спецыялістаў НДА і дапамагаем ім дадаць тэхналогію human rights based approach у праектную і арганізацыйную дзейнасць.
  • Кансультуем пры распрацоўцы ўнутранных палітык.
  • Уносім экспертны ўклад у распрацоўку навучальных матэрыялаў і праграм.

 

 

#адмысловая рассылка для ініцыятыў і НДА (падпішыцесь тут)

 

#партнёрскія матэрыялы

Кіраўніцтва па арганізацыі працы ў Літве для замежных грамадзян. Кіраўніцтва падрыхтавана ў адукацыйных мэтах для замежных грамадзян (з акцэнтам на беларускіх актывістаў, праваабаронцаў і прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС)), для іх інфармавання па пытаннях, якія датычацца візавага рэжыму, працоўнага, карпаратыўнага, падатковага, грамадзянскага права, а таксама па іншых пытаннях, звязаным з арганізацыяй іх працы пры пераездзе ў Літву.

 

#

Таксама БХК робіць свой унёсак у развіццё, умацаванне і падвышэнне ролі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, удзельнічае ў дзейнасці Асамблеі неўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі і ў працы розных пляцовак і форумаў сектара.