Больш інфармацыі пра стажыроўку, пералік кампетенцый, якія развівае стажыроўка і водгукі стажора:к мінулых набораў на internship.belhelcom.org
Для каго: Беларускія студэнт:кі 2-4 курсаў, магістрант:кі і выпускні:цы* юрыдычных спецыяльнасцяў (міжнароднае права, правазнаўства, і г.д), якія навучаюцца як у Беларусі, так і па за яе межамі.
*Для бакалаўрыяту — не пазней за 3 гады з выпуску, для магістратуры — не пазней за 1 год.
Тэрмін стажыроўкі: 3 месяцы, 1 кастрычніка 2024 – 24 снежня 2024.
Фармат: анлайн з магчымасцю афлайн сустрэч для тых, хто ў Вільні.
Занятасць: ад 8 (мінімум) да 15 гадзін на тыдзень.
Тэрмін падачы заяўкі: 17 верасня 2024 г. уключна. Увага, патрэбна прымацаваць CV.