Па прававую дапамогу ў сувязі з Дэкрэтам №3 у РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" звярнуліся каля ста пяцідзесяці чалавек. Гэтым людзям аказана дапамога, а іх сітуацыі вывучаны і абагульнены ў наступны аналіз.
Коратка - галоўная выснова ў тым, што якія б мэты ні дэклараваліся дэкрэтам, на практыцы ад яго пацярпелі найбольш сацыяльна неабароненыя людзі, пра якіх дзяржава павінна праяўляць найбольшы клопат.
Дадзены аналіз накіраваны для вывучэння ў Адміністрацыю Прэзідэнта краіны, Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.