Алег Гулак прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні парламенцкай рабочай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання

23 сакавіка 2017 года старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання як інструмента пакарання, які ўжываецца ў краіне.
 
У ходзе пасяджэння члены рабочай групы абмяняліся інфармацыяй аб выніках абмеркавання пытанняў смяротнага пакарання са сваімі выбаршчыкамі, абмеркавалі палітычныя, прававыя, сацыяльныя аспекты праблематыкі прымянення выключнай меры пакарання ў Рэспубліцы Беларусь і ўнеслі прапановы ў дачыненні да далейшых напрамкаў работы групы.
 
Алег Гулак выступіў з прапановамі датычна падрыхтоўкі да Парламенцкіх слуханняў па пытаннях смяротнага пакарання.
 
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Атрошчанка П.А., Варанецкі В.І., Гобараў Д.Д., Гуйвік Н.В., Шаўцоў Д.Я., члены Савета Рэспублікі Бысюк Р.Р., Чайчыц В.І., дакладчык па Беларусі Камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі А.Рыгоні, прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў, няўрадавых арганізацый, навуковай супольнасці, а таксама дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый.
 

Прапануем вам азнаёміцца з сацыялагічнымі дадзенымі па пытанні смяротнага пакарання тут

А тут вы знойдзеце фактычную інфармацыю пра смяротнае пакаранне ў Беларусі: колькасць прысудаў, за што прызначаюць пакаранне, якія існуюць альтэрнатывы.

Зло павінна быць пакараным.

Але караючы, мы не павінны станавіцца злачынцамі.

Адказнасць непазбежная, і пакаранне застаецца пакараннем, нават калі яно несмяротнае.

Мы адмаўляемся ад смяротнага пакарання на карысць пажыццёвага зняволення не таму, што абыякавыя да злачынства, а таму, што не павінны караць сябе.

Караць самым страшным, недапушчальным і незваротным злом – забойствам.

Таму што мы людзі.