Беларускі Хельсінкскі Камітэт далучыўся да прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі

30.08.2017
Дадзены дакумент уяўляе сабой звод прафесійных і этычных прынцыпаў, якія вызначаюць патрабаванні да праваабаронцы і яго прафесійнай дзейнасці. Дакумент заснаваны на маральных крытэрыях і традыцыях праваабарончай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама на міжнародных стандартах і правілах праваабарончай дзейнасці.
 
Мэтай дадзеных прынцыпаў з'яўляецца стварэнне ў праваабарончай супольнасці адказнай карпаратыўнай культуры, што, з улікам сацыяльнай значнасці праваабарончай дзейнасці, будзе спрыяць павышэнню грамадскага даверу і павагі да праваабарончай супольнасці. Прытрымліванне дадзеных прынцыпаў з'яўляецца маральным абавязкам кожнага праваабаронцы.
 
Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў распаўсюджваюцца на ўзаемаадносіны праваабаронцаў паміж сабой, з ахвярамі парушэнняў правоў чалавека, з дзяржаўнымі органамі, з міжнароднымі арганізацыямі, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, іншымі прафесійнымі супольнасцямі, сродкамі масавай інфармацыі.
 
Дакумент распаўсюджвае сваѐ дзеянне на беларускія праваабарончыя арганізацыі і праваабаронцаў у індывідуальнай якасці і адкрыты для далучэння.