Юрыдычная дапамога | Прававыя парады (нашы памяткі) | Валанцёрам
Тут сабраныя ўсе нашы памяткі з прававымі парадамі, якія дапамогуць вам граматна размаўляць з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў. Разам з тым неабходна памятаць, што для атрымання прафесійнай прававой дапамогі, тым больш у сітуацыях, калі гаворка ідзе пра ўзбуджэнне супраць вас крымінальнай справы, вам абавязкова трэба звярнуцца па дапамогу да адвакатаў. Да першага званка або кансультацыі з адвакатам рэкамендуем таксама скарыстацца сваім правам не сведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх сваякоў, г.зн. не адказваць ні на якія пытанні (арт. 27 Канстытуцыі).
Войска.
Мабілізацыя. Адказы на пытанні
НГМ без пераагляду. Паўторная медкамісія
Калі вы да 05.02.2023 г. прызнаны "нягодным у мірны час" без пераагляду і зараз ваенкамат патрабуе паўторна прайсці медкамісію, вам будзе карысны гэты матэрыял.
Майце на ўвазе: па паведамленнях крыніц у "зоне рызыкі" знаходзяцца ў асноўным маладыя людзі да 27 з Магілёўскай вобласці. Як паведамляюць юрысты сэрвісу legalkit.help, 95% зваротаў па гэтым пытанні з Магілёўскай вобласці. У адрозненне ад Ваеннага камісарыята Брэста і Брэсцкай вобласці, дзе пацвердзілі, што грамадзян, у каго ў ваенным білеце напісана, што яны не падлягаюць пераагляду, на новую медкамісію адпраўляць не будуць.
Зносіны з міліцыяй і іншымі сілавымі структурамі
It-бяспека
Дадзеная памятка дапаможа вам зразумець, як дзейнічаць у розных сітуацыях, звязаных з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў, кампутараў і іншай тэхнікі.
Камунікацыя з міліцыяй. Кароткі варыянт. Крыху даўжэйшы (буклет pdf)
Базавыя веды, каб быць крыху больш падрыхтаванымі да камунікацыі з міліцыяй (як падпісаць пратакол, як паводзіць сябе пры затрыманні і г.д.).
Званок свайму прадстаўніку, асобы, якія суправаджаюць следчага, на што звярнуць увагу ў пратаколе і г.д.
Адмова ў прыёме перадач для адміністратыўна арыштаваных
Чаму нельга закрываць твар шалікам, што рабіць са сродкамі самаабароны і г.д.
Усё, што звязана з працай
Звальненне за грамадзянскую пазіцыю і звязаныя з ёй дзеянні
Дэкрэт пра дармаедства: узоры тлумачэнняў і скаргаў
Дзеці - бацькі - настаўнікі - дзяржава
Узаемаадносіны дзяцей-бацькоў-настаўнікаў-дзяржавы
"Бульба", суботнікі для настаўнікаў.
Фота і відэаздымка дзіцяці ў школе
Дыскрымінацыя
Алгарытм самастойных дзеянняў для ахвяраў дыскрымінацыі
Што могуць зрабіць людзі, каб дыскрымінацыі не было
Іншае карыснае
Для супрацоўнікаў міліцыі (буклет pdf)
Гэтая памятка ўяўляе сабой зборнік рэкамендацый для супрацоўнікаў міліцыі. Яна не стварае ніякіх новых правілаў, а ўсяго толькі дае парады і падказкі, дзякуючы якім супрацоўнік міліцыі можа больш якасна выконваць сваю працу па абароне бяспекі і правоў грамадзян і пазбегнуць узаемных няёмкасцяў з уразлівымі людзьмі.
Для кліентаў і супрацоўнікаў аховы крам (буклет pdf)
Ці можа супрацоўнік аховы крамы прасіць кліента вывярнуць кішэні? Ці можа кліент ўжываць тавары ў гандлёвай зале? Гэтыя і іншыя правы кліентаў і супрацоўнікаў аховы ў пытаннях і адказах.
Як атрымаць доступ да крымінальных спраў і матэрыялаў рэпрэсаваных сваякоў
Памятка як рэалізаваць права на бяспечную і чыстую пітную ваду
Алгарытм па вызваленні ад крымінальнай адказнасці па арт. 157 Крымінальнага кодэкса (заражэнне вірусам імунадэфіцыту)
Правы людзей vs персанальныя дадзеныя