Мы адзначаем сістэматычнае злоўжыванне механізмамі ціску на работнікаў, якія існавалі і да 2020 году – у тым ліку сістэмай тэрміновых працоўных дамоваў, адміністрацыйным ўмяшаннем ў кадравую палітыку прадпрыемстваў і ўвядзеннем пасад «намеснікаў па бяспецы» ў дзяржаўных арганізацыях. Гэтыя і іншыя механізмы дазваляюць уладам адвольна ўмешвацца ў працэс найму і звальнення супрацоўнікаў. // 23/04/2025 - 10:07
У сваім дакладзе кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый распавяла пра сітуацыю з усім спектрам правоў чалавека ў краіне і прапанавала, якія рэкамендацыі мэтазгодна адрасаваць уладам Беларусі ў межах працэдуры УПА.
// 16/04/2025 - 12:46
Прынцыповыя заўвагі: 1) занадта шырокі пералік функцый Упаўнаважанага, якія немагчыма эфектыўна рэалізоўваць у цяперашніх умовах; 2) занадта шырокая суб'ектная кампетэнцыя, якая размывае сутнасць інстытута Упаўнаважанага па правах чалавека. // 2/04/2025 - 11:11