Гэта значыць, што цяпер у БХК, а праз нас і ў іншых арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці, якія абараняюць правы чалавека, з'явіўся больш просты шлях камунікацыі з ААН.
Маючы дадзены статус, няўрадавыя арганізацыі надзяляюцца шэрагам магчымасцяў: больш цесна супрацоўнічаць з ЭКАСАС і яго органамі, правам прымаць удзел у міжнародных мерапрыемствах і канферэнцыях, якія праводзяцца ў рамках ААН, рабіць вусныя і пісьмовыя заявы ў рамках гэтых мерапрыемстваў, мець доступ на тэрыторыю ААН і г.д.
Калі ў НДА няма падобнага статусу, то яму, па сутнасці, патрэбен акрэдытаваны партнёр, каб прасоўваць сваю пазіцыю ў рамках мерапрыемстваў ААН.
БХК першая і пакуль адзіная няўрадавая арганізацыя з Беларусі, якая атрымала гэты статус.
Нагадаем, што БХК сістэмна працуе з механізмамі ААН, пастаянна камунікуе са спецыяльнымі працэдурамі, інфармуючы іх аб індывідуальных парушэннях правоў чалавека, аб сістэмных праблемах, а таксама аб законапраектах, якія могуць мець патэнцыйны негатыўны ўплыў на правы чалавека. Асабліва актыўна мы выкарыстоўваем спецыяльныя працэдуры для абароны адвакатаў, людзей, якія пацярпелі ад катаванняў і г.д. Мы таксама ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы альтэрнатыўных дакладаў у камітэты ААН у рамках універсальнага перыядычнага агляду і МУР.
Мы дабіваліся кансультатыўнага статусу пры ЭКАСАС больш за 5 гадоў. Увесь гэты час дэлегацыі Расіі (пераважна) і Кітая зацягвалі працэс, выкарыстоўваючы фармальныя працэдуры.
Гэта важнае рашэнне яшчэ і таму, што яно прынятае нягледзячы на ліквідацыю Беларускага Хельсінкскага Камітэта ўладамі. Гэта прызнанне таго, што для грамадскай арганізацыі патрэбна не фармальная рэгістрацыя, а рэальная дзейнасць.
Мы дзякуем усіх, хто ўдзельнічае ў працы БХК! У тым ліку шматлікіх стажораў і валанцёраў, членаў арганізацыі, калег з трэцяга сектара, журналістаў, добрых сяброў з бізнес-супольнасці, якія заўсёды дзяліліся з намі саветам.Таксама мы дзякуем нашых міжнародных партнёраў, якія падтрымлівалі нас увесь гэты час.
Даведачна: ЭКАСАС - адзін з 6 галоўных органаў ААН, займае цэнтральнае месца ў дзейнасці сістэмы арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прасоўванні ўсіх трох аспектаў устойлівага развіцця - эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага.