Пасьля затрымання Паўла Левінава даставілі ў Кастрычніцкі РАУС г. Віцебска. Інфармацыю пра месца знаходжання ўдалося атрымаць таемна толькі ад самога Левінава, у дзяжурнай частцы на працягу 5 гадзін паведамлялі, што яго не дастаўлялі. Каля 18:00 Паўлу Левінаву стала дрэнна. Артэрыяльны ціск падняўся да адзнакі 180/100. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыехала, дала таблетку для зніжэння ціску і, не дачакаўшыся паніжэння ціску, з'ехала. У раёне 23 гадзін была выкліканая другая хуткая, Паўла павезлі ў бальніцу. Па стане на 14.00 27 сакавіка Павал Левінаў знаходзіцца ў бальніцы.
UPD па стане на 17 красавіка: Зараз Левінаў знаходзіцца на лячэнні ў Кіеве. У яго адсутнасць Кастрычніцкі райсуд Віцебка прысудзіў яму 15 сутак арышту.
“Яшчэ 15 сакавіка я накіраваў у абласную ўправу МУС паведамленне, што назіральнікі ад РПГА "БХК" будуць праводзіць маніторынг масавых мерапрыемстваў у Віцебску. Атрымаў адказ ад намесніка начальніка, што паведамленне прынята да ведама, прычым мне яшчэ падзякавалі за актыўную грамадзянскую пазіцыю… А 26-га сакавіка затрымалі і склалі два пратаколы аб адміністратыўных правапарушэннях паводле артыкула 23.34 КаАП. Нібыта я выказваў свае палітычныя погляды падчас святкавання Дня волі, а назаўтра — сваё стаўленне да Дэкрэту № 3. Пасля затрымання я звярнуўся ў абласную міліцэйскую ўправу: маўляў, як у міліцыі так атрымліваецца? А мне адказалі, што дзейнасць назіральніка не з’яўляецца падставай для скасавання распачатай супраць мяне адміністрацыйнай справы. Не паўплывалі на рашэнне суддзі ні абураныя водгукі міжнародных праваабарончых структур, ні заступніцтва жыхароў Віцебска, якія сабралі 75 подпісаў за тое, каб спыніць распачаты супраць мяне судовы пераслед”.
БХК каммунікуе з офісам Спецдакладчыка.