Старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак уключаны ў склад Рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Як паведамляецца на сайце Мінюста, у папярэднія гады «ў рамках рэалізацыі сваіх правоў, прадастаўленых заканадаўствам, камісіі не толькі ажыццяўлялі кантроль за выкананнем правоў асуджаных органамі і ўстановамі, якiя выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці, але і ўдзельнічалі ў рэалізацыі розных сацыяльных праектаў, накіраваных на рэсацыялізацыю і адаптацыю асуджаных, а таксама праектаў, накіраваных на атрыманне асуджанымі адукацыі».
Таксама нагадаем, что ў 2016 Алег Гулак быў узнагароджаны Германа-Французскай прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закона». У сумеснай заяве кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Францыі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Жан-Марк Эйро кажуць, што ўзнагарода заснавана для таго, каб аддаць належнае мужным людзям ва ўсім свеце, якія змагаюцца за правы чалавека.