Алег Гулак прыняў удзел у чарговым паседжанні парламенцкай рабочай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання

25.11.2017

24 лістапада 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў пад кіраўніцтвам А.М.Наўмовіча адбылося чарговае пашыранае пасяджэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары як інструмента пакарання, які прымяняецца ў краіне. Нагадаем, што іншыя падобныя тэматычныя сустрэчы прайшлі 13 верасня и 23 сакавіка

У ходзе пасяджэння ўдзельнікі абмяняліся меркаваннямі аб мерапрыемствах, праведзеных рабочай групай у 2017 годзе, інфармацыяй аб выніках абмеркавання пытанняў смяротнай кары ў рэгіёнах Беларусі, абмеркавалі палітычныя, прававыя, сацыяльныя аспекты праблемы. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Атрошчанка П.А., Баранік В.М., Гобараў Д.Д., Гуйвік Н.В., Канапацкая Г.А., Кавалька А.Д., Ражанец В.В., Саўко В.І., дакладчык па Беларусі Камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі А.Рыгоні, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь Ф.Гіб, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь С.Б’янкі, дырэктар Інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў г. Мінску Л.Лукіна, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гулак А.М., сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Караткевіч Т.М.

 

Прапануем вам азнаёміцца з сацыялагічнымі дадзенымі па пытанні смяротнага пакарання тут

А тут вы знойдзеце фактычную інфармацыю пра смяротнае пакаранне ў Беларусі: колькасць прысудаў, за што прызначаюць пакаранне, якія існуюць альтэрнатывы.

 

Зло павінна быць пакараным.

Але караючы, мы не павінны станавіцца злачынцамі.

Адказнасць непазбежная, і пакаранне застаецца пакараннем, нават калі яно несмяротнае.

Мы адмаўляемся ад смяротнага пакарання на карысць пажыццёвага зняволення не таму, што абыякавыя да злачынства, а таму, што не павінны караць сябе.

Караць самым страшным, недапушчальным і незваротным злом – забойствам.

Таму што мы людзі.