8-9 кастрычніка ў Жэневе адбываецца 124-я сесія Камітэта ААН па правах чалавека, на якой афіцыйны ўрад і кааліцыя праваабарончых арганізацый прадставяць свае справаздачы.
Упершыню за 20 гадоў афіцыйныя ўлады накіравалі справаздачу аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў Камітэт правоў чалавека ААН. Задача ж, якую перад сабой паставіла кааліцыя праваабарончых арганізацый — даць сваё альтэрнатыўнае бачанне таго, што адбываецца ў сферы правоў чалавека ў Беларусі.
У першай палове дня 8 кастрычніка праваабаронцы прадставяць свае тэзісы для сябраў Камітэта, а ўжо з 15 гадзінаў справаздачыцца будзе афіцыйная дэлегацыя. На наступны дзень - 9 кастрычніка - адбудзецца абмеркаванне прадстаўленных дакладаў.
Прапануем вашай увазе заяву праваабаронцаў. Таксама звярніце ўвагу на справаздачу цалкам.