Праваабаронцы спрабуюць змагацца з указам 368, які выводзіць сачэнне на беспрэцэдэнтны ўзровень, з дапамогай фокусу на бізнес і правы чалавека
Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Human Constanta і міжнародная НДА ў сферы лічбавых правоў Access Now звярнуліся да Рабочай групы ААН па бізнесе і правах чалавека, да Спецдакладчыка ААН па праве на абарону прыватнага жыцця, да Спецдакладчыка ААН па свабодзе выказвання меркаванняў і да Спецдакладчыка па Беларусі па наконт свежага ўказа А. Лукашэнкі № 368 «Аб узаемадзеянні аператараў электрасувязі, пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі і ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць».