смерць у МПВ

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі з нагоды смерці палітвязня Ігара Ледніка

22.02.2024

Як стала вядома 20 лютага 2024 года, у Мінскай раённай лякарні памёр 63-гадовы палітвязень Ігар Леднік. Ён быў дастаўлены туды з бабруйскай калоніі, дзе адбываў пакаранне. Медыкі спрабавалі яго рэанімаваць, але беспаспяхова. Ігар Леднік меў 2-ю групу інваліднасці праз хваробу сэрца, а таксама іншыя хранічныя захворванні. У зняволенні стан яго здароўя істотна пагоршыўся, яму была зробленая аперацыя на страўнікава-кішачным тракце.

bel

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі з нагоды смерці палітвязня Вадзіма Храсько

17.01.2024

У ноч з 8 на 9 студзеня 2024 года ў калоніі "Віцьба" ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько. Ён быў дастаўлены з калоніі ў лякарню, але медыкі ўжо не змаглі яго выратаваць. Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з сумеснай заявай з гэтай нагоды.

bel

Супольная заява праваабарончай супольнасці Беларусі з нагоды смерці ў зняволенні мастака Алеся Пушкіна

12.07.2023

11 ліпеня 2023 года стала вядома, што палітзняволены беларускі мастак Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі шпіталя. Паведамляецца, што ў выніку нясвоечасовага аказання медыцынскай дапамогі ў яго развіўся перытаніт, быў септычны стан і паліорганная недастатковасць.

bel

Зварот у Спецыяльныя працэдуры ААН у сувязі са смерцю Мікалая Клімовіча

16.05.2023
mikalaj klimovich fota z fb

Беларускі Хельсінкскі Камітэт праінфармаваў Спецыяльных дакладчыкаў ААН па пытанні права на здароўе, па правах асобаў з інваліднасцю

bel

Патрабуем правясці расследаванне па факце смерці Мікалая Клімовіча і адсутнасці належнай медычнай дапамогі ў калоніях

10.05.2023

Сумесная заява праваабарончай супольнасці Беларусі

7 траўня 2023 года стала вядома, што ў Папраўчай калоніі № 3 (пасёлак Віцьба) памёр палітзняволены Мікалай Клімовіч, асуджаны паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (абраза прэзідэнта). У цяперашні час невядома прычына смерці і іншыя абставіны, якія папярэднічалі дадзенай трагедыі. У сувязі з чарговай смерцю палітычнага зняволенага ў Беларусі мы лічым неабходным заявіць наступнае.

bel
Subscribe to RSS - смерць у МПВ