спецдакладчык

Зварот у Спецыяльныя працэдуры ААН у сувязі са смерцю Мікалая Клімовіча

16.05.2023
mikalaj klimovich fota z fb

Беларускі Хельсінкскі Камітэт праінфармаваў Спецыяльных дакладчыкаў ААН па пытанні права на здароўе, па правах асобаў з інваліднасцю

bel

Накіравалі Незалежнай экспертцы ААН па правах пажылых людзей інфармацыю аб гвалце і жорсткім абыходжанні з пажылымі палітычнымі зняволенымі

21.03.2023

БХК накіраваў інфармацыю Незалежнай экспертцы ААН па правах пажылых людзей у рамках яе запыту для падрыхтоўкі тэматычнага Савету па правах чалавека ў 2023 годзе па пытаннях гвалту, жорсткага абыходжання і пагарды ў дачыненні да пажылых людзей.

У паведамленні мы зазначылі, што не менш за 40 чалавек сталага веку знаходзіцца цяпер у зняволенні па палітычных матывах, 5 з іх дасягнулі 70 гадоў.

bel

Накіравалі ў Спецыяльныя працэдуры ААН паведамленне па пытаннях прыцягнення да адказнасці за парушэнні правоў на свабоду асацыяцый і мірных сходаў

20.02.2023

Беларускі Хельсінкскі Камітэт сумесна з ПЦ "Вясна", "Прававой ініцыятывай", Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў і "Lawtrend" падрыхтавалі паведамленне на тэму прыцягнення да крымінальнай адказнасці за сур'ёзныя парушэнні правоў на свабоду асацыяцый і мірных сходаў. Паведамленно было накіравана ў рамках прызыву Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцыі.

bel

Звярнуліся ў спецыяльныя працэдуры ААН у сувязі з працягам рэпрэсій у дачыненні да незалежных прафсаюзаў

10.01.2023

Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся да Спецыяльных дакладчыкаў па пытанні аб правах па свабоду мірных сходаў і асацыяцыі, па пытанні аб інфармацыі і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з інфармацыяй рэпрэсіях з боку беларускіх уладаў

bel

Мы накіравалі паведамленне ў спецыяльныя працэдуры ААН аб практыцы прызнання арганізацый грамадзянскай супольнасці экстрэмісцкімі фарміраваннямі

18.12.2022

Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Human Constanta, Lawtrend і Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнуліся да спецыяльных дакладчыкаў па свабодзе выказвання меркаванняў, па свабодзе мірных сходаў і асацыяцый, а таксама па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і расказалі аб практыцы выкарыстання ўладамі заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму для пераследу прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці.

bel

Звярнуліся ў Спецпрацэдуры ААН у сувязі з закрыццём Чырвонага касцёла

13.12.2022

Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў паведамленне Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб свабодзе рэлігіі або перакананняў, па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і па пытанні меншасцяў з інфармацыяй аб парушэннях правоў чалавека, у прыватнасці, права каталікоў на вызнанне сваёй рэлігіі, права на культурнае жыццё і права на здароўе шырокай публікі ў сувязі з закрыццём Чырвонага касцёла.

bel

Зварот у спецыяльныя працэдуры ААН у сувязі з прыняццем законапраекта, што прадугледжвае магчымасць прымянення смяротнага пакарання за здраду дзяржаве

12.12.2022

БХК накіраваў Спецыяльнаму дакладчыку па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі  інфармацыю аб прыняцці Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні праекта Закона "Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці".

Законапраектам прапануецца ўнесці ў санкцыю часткі 2 артыкула 356 КК змены, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення смяротнага пакарання за здраду дзяржаве, учыненую службовай асобай, якая займае дзяржаўную пасаду, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага.

bel

Звярнуліся ў Спецыяльныя працэдуры ААН у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў дачыненні да абвінавачаных па справе Аўтуховіча

2.08.2022

Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў паведамленне Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб катаваннях, па пытанні аб праве на здароўе, па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў і

bel

Зварот у Cпецыяльныя працэдуры ААН у сувязі з практыкай запісу пакаянных відэа з удзелам падлеткаў

1.08.2022

Кейсы Данілевіча, Мачалава, Брагінца, Лазарэнкi. Зварот у Спецыяльныя працэдуры ААН у сувязі з узмацненнем рэпрэсій у дачыненні да адвакатаў

21.06.2022

Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся да спецыяльных дакладчыкаў па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з інфармацыяй аб шматлікіх фактах пераследу адвакатаў у Беларусі.

bel

Pages

Subscribe to RSS - спецдакладчык