Патрабуем неадкладнага вызвалення палітычнага вязня Зміцера Паліенкі
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
Падставай для крымінальнага пераследу Зміцера Паліенкі стаў ягоны ўдзел у мірнай акцыі раварыстаў “Крытычная маса”, якая адбылася 29 красавіка 2016 г. Акцыя была гвалтоўна спыненая супрацоўнікамі міліцыі, з прымяненнем непрапарцыйнай сілы. У выніку шасцёра ўдзельнікаў, уключна з Зміцерам Паліенкам, былі затрыманыя.