сумесная заява

Патрабуем неадкладна спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да блогера Сяргея Пятрухіна

3.04.2019

Супольная заява праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці

Мінск, 02 красавіка 2019 г.

9 красавіка 2019 г. у судзе Леніскага р-на г. Брэста распачнецца разгляд крымінальнай справы у дачыненні да вядомага брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна.

Пастанову аб прад’яўленні абвінавачвання С. Пятрухіну па ч.2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч.2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вынес 1 красавіка Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту (СК).

bel

Патрабуем неадкладна спыніць працэдуру высылкі з Беларусі прэс-сакратаркі АГП Ганны Красулінай

14.12.2018

13 лістапада 2018 г. УУС адміністрацыі Маскоўскага р-на г. Мінска ў дачыненні да грамадзянкі Расійскай Федэрацыі, прэс-сакратаркі Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі Ганны Красулінай было прынятае рашэнне аб высылцы з Рэспублікі Беларусь у мэтах грамадскага парадку шляхам добраахвотнага выезду тэрмінам на адзін год.

bel

Праваабаронцы заклікаюць перагледзець прысуд і спыніць крымінальны пераслед Фядыніча і Комліка

24.08.2018

24 жніўня 2018 года ў дачыненні да Генадзя Фядыніча, старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, Ігара Комліка, галоўнага бухгалтара прафсаюза, вынесены абвінаваўчы прысуд на падставе ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае адказнасць за ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Лідэры прафсаюза прысуджаныя да абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу тэрмінам на 4 гады без канфіскацыі маёмасці і з забаронай займаць кіруючыя пасады на працягу 5 гадоў.

bel

Правозащитные организации обратились к Спецдокладчику ООН и Представителю ОБСЕ по вопросам свободы СМИ

8.08.2018

Правозащитные организации направили обращение Специальному докладчику ООН по вопросу о поощрении и защите права на свободу мнений и их свободное выражение Девиду Кайе и Представителю ОБСЕ по вопросам свободы СМИ Арлему Дезиру. 

рус

Праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да спецдакладчыка ААН і прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ

8.08.2018

Праваабарончыя арганізацыі накіравалі зварот Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Дэвіда Кайе і прадстаўніку АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлему Дэзіру.

bel

Праваабаронцы Беларусі заклікаюць спыніць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка "БелаПАН"

18.07.2018

Заява ў сувязі з крымінальным пераследам кіраўніка інфармацыйнага агенцтва "БелаПАН" Алеся (Аляксандра) Ліпая і ціскам на журналістаў у Беларусі

bel

Праваабаронцы просяць прэзідэнта памілаваць Міхаіла Жамчужнага

18.07.2018

Шэраг беларускіх правабарончых арганізацый 17 ліпеня падпісаліся пад зваротам да кіраўніка краіны, у якім просяць памілаваць палітвязня Міхаіла Жамчужнага і вызваліць яго ад далейшага адбывання пакарання. 

Зварот аб памілаванні асуджанага Жамчужнага Міхаіла Ігаравіча

bel

Праваабаронцы асуджаюць масавыя затрыманні напярэдадні і падчас правядзення мірных сходаў 25 сакавіка 2018 г.

26.03.2018

Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, рашуча пратэстуем супраць прэвентыўных затрыманняў актывістаў па ўсёй краіне напярэдадні масавых мерапрыемстваў у гонар стагоддзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама падчас і пасля правядзення мірных сходаў. Паводле звестак праваабаронцаў, 25 сакавіка супрацоўнікі органаў унутраных спраў затрымалі не менш як 110 чалавек. У дачыненні як мінімум 12 чалавек у г. Мінску былі складзены пратаколы па арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).

bel

Совместное заявление правозащитных организаций по вопросу блокировки доступа к belaruspartisan.org и charter97.org

6.02.2018

За последние два месяца в Беларуси возобновилась практика произвольного ограничения доступа к независимым интернет-медиа. Были заблокированы известные в стране информационные ресурсы «Белорусский партизан» (belaruspartisan.org) и «Хартия 97» (charter97.org), регулярно публикующие материалы на общественно-политическую тематику.

рус

Сумесная заява праваабарончых арганізацый па пытанні блакавання доступу да belaruspartisan.org і charter97.org

6.02.2018

За апошнія два месяцы ў Беларусі аднавілася практыка адвольнага абмежавання доступу да незалежных інтэрнэт-мэдыяў. Былі заблакаваны вядомыя ў краіне інфармацыйныя рэсурсы «Беларускі партызан» (belaruspartisan.org) і «Хартыя 97» (charter97.org), якія рэгулярна публікуюць матэрыялы на грамадска-палітычную тэматыку. Сродкі масавай інфармацыі, як традыцыйныя, так і заснаваныя на інтэрнэт-тэхналогіях, з'яўляюцца краевугольным каменем дэмакратычнага грамадства, любыя абмежаванні ў гэтай сферы павінны адпавядаць палажэнням Канстытуцыі і міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь.

bel

Pages

Subscribe to RSS - сумесная заява