Discrimination

БХК паслядоўна працуе з тэмай дыскрымінацыі. Сярод нашых найбольш актуальных актыўнасцей: 

1) Распрацоўка Канцэпцыі сістэмы мер па барацьбе з дыскрымінацыяй і забеспячэнні роўнасці ў Беларусі, у тым ліку Закон «Аб роўнасці і недыскрымінацыі».  Дакумент распрацаваны ў рамках рэалізацыі Плана дзеянняў на 2023 год, прынятага Кантактнай групай па Беларусі Савета Еўропы, з удзелам эксперт:ак беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, эксперт:ак Савета Еўропы пры агульнай каардынацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта.

2)  Ацэнка сітуацыі з дыскрымінацыяй за 5 гадоў (2019-2023) у межах Нацыянальнага індэкса правоў чалавека.

3)  Ацэнка дыскрымінацыі як трэнду дзяржаўнай палітыкі ў рамках падрыхтоўкі аналітычных аглядаў.

 


Каб лепш пагрузіцца ў тэму, а таксама зразумець, якія здаровыя паводзіны можна чакаць ад дзяржавы, бізнесу і што можа зрабіць сам чалавек, наш базавы тэкст "Што такое дыскрымінацыя: тлумачэнні ад Беларускага Хельсінкскага Камітэта".

  • Канцэпцыя сістэмы мер па барацьбе з дыскрымінацыяй і забеспячэнні роўнасці ў Беларусі, у тым ліку Закон «Аб роўнасці і недыскрымінацыі»