Поўная візуалізацыя індэкса даступна тут. У гэтым раздзеле мы захоўваем дадзеныя і каментарыі экспертаў.
Гэты індэкс стварае група экспертаў грамадзянскай супольнасці пад агульнай каардынацыяй Беларускага Хельсінкскага Камітэта.
Мы прыводзім агульную ацэнку сітуацыі з правамі чалавека і па трох катэгорыях (сацыяльна-эканамічныя правы, грамадзянска-палітычныя правы і агульныя меры ў галіне правоў чалавека) ацэньваем канкрэтныя правы, іх кампаненты і індыкатары ідэальнай сітуацыі.
Мы робім гэты індэкс дзеля трох рэчаў:
- каб зацікаўленыя прафесіяналы маглі хутка ацаніць агульную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, а не збіраць інфармацыю па разрозненых крыніцах;
- каб паказаць, як змяняецца сітуацыя;
- па сутнасці індэкс паказвае напрамак рэформ у галіне правоў чалавека, у якіх мае патрэбу наша краіна.